Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

 

некрашы

 

 

   

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст., у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкі Вольскіх, у 1861 г. 63 рэвізскія душы. У 1866 г. 17 двароў, 108 жыхароў, у 1897 г. 3 двары, 202 жыхары, у 1905 г. 238 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 37 двароў, 205 жыхароў. У 1921 - 1939 гг. вёска (35 двароў, 161 жыхар) у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска (51 двор, 245 жыхароў) цэнтр Некрашоўскага сельсавета Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас «Воля». 3 16.7.1954 г. у Князікоўскім, з 9.9.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. цэнтр калгаса «Кастрычнік». 3 9.9.1960 г. у Суражскім, з 15.5.1963 г. у Жылёўскім, з 13.1.1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 127 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Маладая гвардыя». Працуюць клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, дзіцячы сад, магазін. У 1999 г. 65 двароў, 183 жыхары.

 

 

 

 

 
       Партнеры проекта © Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002 недвижимости загородная

разработка alfas 2006

Наши друзья Международный Клуб фамилии Гецевич